Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 2 человека

З Днём маці!

Дата: 14 октября 2022 в 09:50
Автор: Ионис Л. М.
53 просмотра

З Днём маці!

Дзень маці – свята, прысвечанае самай роднай, дарагой і любімай жанчыне для кожнага чалавека – МАЦІ. Яна дорыць жыццё і магчымасць радавацца жыццю. Любоў маці бясконцая і бескарыслівая. Колькі б ні было сыну ці дачцэ гадоў, мама заўсёды клапоціцца. Яна аберагае, дапамагае, падтрымлівае і вучыць.

Да мамы мы звяртаемся за парадамі. З ёй дзелімся сваімі поспехамі і перамогамі. Матчына сэрца вельмі чулае. Нават калі мы стараемся не хваляваць і не турбаваць маці сваімі праблемамі, яна клапоціцца: «Што здарылася? Я ж адчуваю...».

У нашай краіне Дзень маці адзначаецца штогод 14 кастрычніка, пачынаючы з 1996 года, і прымеркаваны да вялікага праваслаўнага свята – Пакрова Прасвятой Багародзіцы. Паводле падання, у 910 годзе падчас богаслужэння Дзева Марыя паказала сябе людзям. Яна зняла са сваёй галавы покрыва і распрасцёрла над людзьмі, што былі ў храме, тым самым імкнучыся абараніць іх ад усіх бачных і нябачных ворагаў.

Галоўная ідэя Дня маці – праяўленне ўвагі і павагі да жанчын, якія даюць новае жыццё, гадуюць і выхоўваюць дзяцей. Гэта выказванне падзякі за нялёгкую матчыну працу.

Ужо па традыцыі да Дня маці прымеркаваны ўшанаванні і віншаванні ад імя Прэзідэнта і вышэйшых асоб дзяржавы, узнагароджанне ордэнам Маці, сустрэчы і іншыя мерапрыемствы.
 

Дарагія матулі!
Віншуем Вас са святам!
Жадаем моцнага здароўя, мацярынскага шчасця, міра, радасці і дабрабыту!

Изображение

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.